Mars Pathfinder

Mars Pathfinder
Pathfinder і Sojourner у JPL у кастрычніку 1996, падчас складання ў стартавую канфігурацыю.[1]
Заказчык Злучаныя Штаты Амерыкі НАСА
Аператар Лабараторыя рэактыўнага руху
Задачы Даследаванне Марса
Запуск 4 снежня 1996 06:58:07 UTC
Ракета-носьбіт Delta II
Стартавая пляцоўка SLC-17
NSSDC ID 1996-068A
SCN 24667
Тэхнічныя характарыстыкі
Маса

На старце: 850 кг[2] Пасля пасадкі:

Пасадачны модуль: 264 кг, марсаход: 11,5 кг
Магутнасць

Пасадачны модуль 35 Вт

Марсаход 13 Вт
Крыніцы сілкавання Сонечныя панэлі
Тэрмін актыўнага існавання

Запланаваны: 85 дзён

Фактычны: 9 месяцаў і 23 дні
Пасадка на нябеснае цела 4 ліпеня 1997 ў 16:56:55 UTC
Каардынаты пасадкі 19°07′48″ пн. ш. 326°47′48″ у. д. / 19,13000° пн. ш. 326,79667° у. д. / 19.13000; 326.79667G
Сайт праекта

 

«Mars Pathfinder»[3] — амерыканская аўтаматычная пасадачная станцыя, даследаваўшая Марс у 1997 годзе. Станцыя складалася з пасадачнага апарата, пасля пасадкі перайменаванага ў Мемарыяльную станцыю Карла Сагана, і 11,5-кілаграмовага колавага рабатызаванага марсахода Sojourner[4], які стаў першым планетаходам, што паспяхова працаваў па-за межамі сістэмы Зямля-Месяц.

Станцыя была запушчана NASA 4 снежня 1996 года на ракеце-носьбіце Delta II, і села 4 ліпеня 1997 года ў марсіянскай даліне Арэс, у рэгіёне пад назвай раўніна Хрыса. Затым пасадачны модуль адкрыўся, вызваляючы марсаход, які меў правесці шмат эксперыментаў на паверхні Марса. Місія мела шэраг навуковых прыбораў для аналізу марсіянскай атмасферы, клімату і геалогіі, а таксама складу парод і глебы. Кіравала місіяй Лабараторыя рэактыўнага руху (JPL), падраздзяленне Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута, якое адказвае за праграму NASA па даследаванні Марса.

Гэтая місія была першай з серыі місій на Марс з марсаходамі, і стала першым паспяховым марсіянскім пасадачным апаратам пасля таго, як два Вікінгі селі на Марс у 1976 годзе. Нягледзячы на тое, што Савецкі Саюз паспяхова адправіў планетходы на Месяц у рамках праграмы «Лунаход» у 1970-х гадах, яго марсіянскія місіі з марсаходамі праваліліся.

У дадатак да навуковых мэтаў, місія Mars Pathfinder была таксама місіяй праверкі розных інавацыйных тэхналогій, такіх як прызямленне з дапамогай падушкі бяспекі і аўтаматызаванае ўхіленне ад перашкод, якія пазней былі выкарыстаны ў місіі Mars Exploration Rover. Mars Pathfinder была таксама адметнай сваім надзвычай нізкім коштам у параўнанні з іншымі місіямі па даследаванню Марса. Першапачаткова місія была задумана як першая ў праграме Mars Environmental Survey (MESUR).

  1. Nelson, Jon. Mars Pathfinder / Sojourner Rover. NASA. Архівавана з першакрыніцы February 19, 2014. Праверана February 2, 2014.
  2. Mars Pathfinder Fact Sheet. NASA/JPL (19 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы September 19, 2014. Праверана February 21, 2014.
  3. "One Way or Another, Space Agency Will Hitch a Ride to Mars". Washington Post.
  4. Mars Pathfinder(недаступная спасылка). NASA. Архівавана з першакрыніцы November 12, 2011. Праверана June 10, 2015.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search